Вход
Главная Каталог файлов 1-й курс Бел.яз Лев Сапега
Мини чат
Осталось 200 символов
Лев Сапега

Скачать с сервера
1 Уводзіны
У 1569г. у выніку Люблінскай уніі ВКЛ і Польскае каралеўства аб'ядналіся ў адну дзяржаву — Рэч Паспалітую (Rzeczpospolita у перакладзе з польскай мовы азначае «рэспубліка»). Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады былі кароль і сойм. Кароль выбіраўся соймам. Выбары праходзілі ў тры этапы. Папярэднічаў выбарам канвакацыйны сойм. Затым збіраўся элекцыйны сойм і, нарэшце, каранацыйны. На перыяд бескаралеўя, якое наступала ў выніку смерці караля, альбо адмаўлення яго ад трону, функцыі караля вьжонваў interrex («паміж-кароль») - галава рымска-каталіцкай царквы Рэчы Паспалітай, прымас Польшчы (prymas — першы), арцыбіскуп гнезненскі. Ён склікаў канвакацыйны сойм, задачай якога было падтрыманне законнасці да абрання новага караля, вызначэнне тэрміна і падрыхтоўка выбараў новага караля, складанне pakta konventa. Pakta konventa (другое напісаные pacta conventa) — гэта лацінскія словы (paktum— дагавор, умова, konventus — дамаўленне), якія ў перакладзе на беларускую мову азначаюць «узгодненая дамова». Гэта дамова паміж шляхтай і магнатамі, з аднаго боку, і электам (прэтэндэнтам на каралеўскі трон), з другога, якая змяшчала будучыя правы і абавязкі электа, пасля таго як ён стане каралём. Падпісанн pakta konventa электам было ўмовай абрання яго на каралеўскі трон.
Першы раз pakta konventa была складзена і падпісана ў 1573 г. у час выбараў на трон Рэчы Паспалітай французскага прынца Генрыха Валуа (1551—1589), у сувязі з чым яна атрымала назву Генрыхавых артыкулаў. У 1587 г. у час абрання Жыгімонта III Вазы Генрыхавы артыкулы былі дапоўнены новымі палажэннямі. Pakta konventa рабіла караля амаль цалкам залежным ад выбаршчыкаў і аслабляла каралеўскую ўладу.
Пасля падпісання pakta konventa надыходзіла чарга элекцыйнага сойму. Ён заўсёды праходзіў у Варшаве, дакладней, у полі пад Варшавай, якое называлася Воля (цяпер гэта ў межах горада, недзе ў раёне сучаснага Цэнтральнага чыгуначнага вакзала). Вынікі выбараў аб'яўляў прымас.
Пасля гэтага адбываўся каранацыйны сойм, які заўседы праходзіў у Кракаве. Каранаваў караля прымас. Пасля каранацыі кароль прыступаў да выканання сваіх абавязкаў.
Сойм Рэчы Паспалітай быў двухпалатны. Ён складаўся з Сенату і пасольскай ізбы. Вышэйшай палатай з'яўляўся Сенат. Сюды ўваходзілі іерархі каталіцкай царквы (біскупы і арцыбіскупы), ваяводы і каштэляны ад кожнага ваяводства як Польскага каралеўства, так і ВКЛ, міністры абедзвюх дзяржаў (маршалкі надворныя, канцлеры, падканцлеры, падскарбіі і г.д.). Колькасць сенатараў даходзіла да 150 павек. Прызначаў сенатараў кароль, які быў і старшыней Сенату. У склад пасольскай ізбы ўваходзілі земскія паслы, якіх выбірала пяхта на павятовых сойміках. Яны склікаліся за 6 тыдняў да адкрыцця сойму Рэчы Паспалітай. Кожны павет як Польскага каралеўства, так і ВКЛ выбіраў па два земскія паслы. Агульная колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 асоб. Вальны (агульны) сойм Рэчы Паспалітай праходзіў кожныя 2 гады ў Варшаве і працягваўся 6 тыдняў. У 1673 г. была прынята пастанова, каб кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай праходзіў у Гродна. Дарэчы, апошні сойм Рэчы Паспалітай адбыўся ў Гродна ў 1793 г. Гэтай неардынарнай арычнай падзеі прысвечаны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Уладзіслава Станіслава Рэйманта (1867—1925) «Апошні сойм Рэчы Паспалітай». (Адно з выданняў рамана на рускай мове выйшла ў Мінску ў 1994 г.)
Аднак, нягледзячы на значнае збліжэнне палітычных сістэм ВКЛ і Польскага каралеўства, і пасля Люблінскай уніі захавалася значная дзяржаўная самастойнасць ВКЛ. Існавалі асобны ўрад, адміністрацыя, казна і войска. У грамадскай свядомасці заставалася папулярнай ідэя палітычнай адасобленасці ВКЛ. Насуперак рашэнням Люблінскага сойма 1569 г. перад вальным соймам для выпрацоўкі агульнай лініі сенатары і паслы ВКЛ збіраліся звычайна на Генеральны соймік у Ваўкавыску. Пазней месца яго правядзенця было перанесена ў горад Слоцім. Пастановы соймаў Рэчы Паспалітай пасля 1569г. былі абавязковымі як для Польскага каралеўства, так і для ВКЛ, што адзначалася ў тэксце пастаноў — «распаўсюджваецца на ВКЛ». Але часам сойм прымаў пастановы выключна для ВКЛ. У выпадку незадаволенасці пастановамі вальнага сойма Рэчы Паспалітай альбо вострай дзяржаўнай неабходнасці склікаўся Генералыіы літоўскі з'езд, які называўся таксама Віленскай канфедэрацыяй. На з'езд прыбывалі абраныя на павятовых сойміках сенатары і паслы ВКЛ, якія абмяркоўвалі і прымалі рашэнні адносна падаткаў і войска. Усё гэта супярэчыла тэксту Люблінскай уніі і адначасова з'яўлялася пацвярджэннем самастойнасці ВКЛ. Вялікую ролю ў захаванні адасобленасці ВКЛ ад Польскага каралеўства адыграла стварэнне Трыбунала Вялікага княства Літоўскага, а таксама прыняцце III Статута ВКЛ 1588 г. Галоўная заслуга тым належыць Льву Сапегу — віднаму дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ, прафесійнаму юрысту, дыпламату, палітыку, выдатнаму прадстаўніку палітычнай і прававой думкі Беларусі XVI ст.

2. Жыццёвы шлях і грамадска-палітычная дзейнасць
Льва Сапегі
Л. Сапега паходзіў са знатнага магнацка-княжацкага роду, другога па магутнасці ў ВКЛ пасля Радзівілаў. На працягу XV—XVIII ст. яго прадстаўнікі займалі важныя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, адзначаліся высакароднымі грамадзянскімі дабрачыннасцямі, але ў найбольшай ступені яны былі ўласцівы Льву Сапегу.
Л. Сапега нарадзіўся 4 красавіка 1557 г. непадалека ад Віцебска ў родавым маёнтку Астроўна Віцебскага ваяводства. Да нашых дзён ніякіх памятак на месцы нараджэння Л. Сапегі не захавалася. Вось што пісаў Ю. Віцьбіч пра Астроўна, якое ён наведаў напярэдадні Вялікай Айчынай вайны: «Паблізу Віцебска, каля возера Астроўна, ляжыць пад тым жа назовам старадаўняе, але напаўзабытае ціхае мястэчка. Над вузкімі вулачкамі з сціплымі хатамі ўзвышаецца каменная вежа з гадзіннікам... Аднак ужо ніякага следу не засталося ад дарагога для нас будынку, у якім у 1557 г. нарадзіўся «Бацька Бацькаўшчыны», найвялікшы наш дзяржаўны муж — Леў Сапега. Мне усё ж пашанцавала знайсці на прыгожым узгорку над возерам, паводле старых планаў і народных паданняў, тое месца, дзе ён знаходзіўся...». (Цяпер вёска Астроўна — гэта Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці)
У сямігадовым узросце бацькі паслалі Льва (так тады было прынята) для атрымання належнага, адпаведнага яго паходжанню, шляхетнага выхавання ў Нясвіж, дзе некалькі гадоў ён жыў пры двары Мікалая Рад-зівіла Чорнага. Потым разам з сынамі М. Радзівіла Л. Сапега выехаў на вучобу за мяжу, у Германію, у Лейпцыгскі універсітэт, дзе на працягу некалькіх гадоў слухаў лекцыі на юрыдычным факультэце мясцовага універсітэта. У час знаходжання ў Германіі малады Л. Сапега захапіўся рэфармацыйнымі ідэямі і перайшоў з праваслаўя ў пратэстантызм.
Пасля вяртання на радзіму пачалася бліскучая дзяржаўная кар'ера Л. Сапегі, якая завяршылася заняццем самых прэстыжных дзяржаўных пасад у ВКЛ. У 1581—1585 гг. — ён пісар вялікі літоўскі, у 1585—1589 гг. — падканцлер літоўскі, у 1589—1623 гг. — канцлер вялікі літоўскі і з 1623 г. — гетман Вялікага княства Літоўскага. Памёр Л. Сапега 7 ліпеня 1633 г. на 77 годзе жыцця і быў пахаваны ў касцёле св. Міхаіла ў Вільні.

3. Стварэнне Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Л. Сапега і Статут ВКЛ 1588 г.
Л. Сапегу належыць заслуга рэфармаваыня судаўладкавання ВКЛ, стварэння ў 1581 г. Трыбунала Вяпікага княства Літоўскага — саслоўнага шляхецкага суду другой і апошняй інстанцыі, які праіснаў да канца XVIII ст. Суддзямі Трыбунала з'яўляліся прадстаўнікі шляхты, якія выбіраліся на павятовых сойміках тэрмінам на адзін год па аднаму альбо па два ад ваяводства (альбо павета). Апрача «шляхты, у склад Трыбунала ўваходзілі таксама прадстаўнікі духавенства. На чале Трыбунала стаяў выбіраемы з ліку суддзяў маршалк. Духавенства мела свайго прэзідэнта. Да 1599г. Трыбунал засядаў толькі ў Вільні, а з 1599 г. яго паседжанні адбываліся таксама па чарзе ў Навагрудку і Мінску. У 1775 г. паседжанні Трыбунала ВКЛ былі перанесены з Мінска ў Гродна.
Трыбунал разглядаў апеляцыі па рашэннях земскіх, гродскіх і падкаморскіх судоў, што тычыліся крымінальных і грамадзянскіх спраў. Справы разглядаліся канчаткова. У выпадку недахопу неабхонай большасці галасоў (суд складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў) справа перадавалася ў соймавы суд.
Адна з самых яркіх і велічных старонак у біяграфіі Л. Сапегі — у рабоце камісіі па стварэнню Статута ВКЛ 1588 г., яго прыняццю і выданню. Неабходнасць перагляду Статута ВКЛ 1566 г. паўстала ўжо падчас Люблінскага сойму 1569 г. 3 гэтай мэтай Люблінскі сойм стварыў Статутавую камісію, якая распачала працу па перагляду зместу Статута 1566 г. На заключным этапе значную ролю ў распрацоўцы праекту Статута адыграў Л. Сапега, які ўзначаліў Статутавую камісію. У 1584 г. праект Статута быў адобраны на Генеральным з'ездзе беларуска-літоўскай шляхты ў Ваўкавыску, пасля чаго Стэфан Баторый паабяцаў разгледзець яго на бліжэйшым сойме і канфірмаваць (гэта значыць зацвердзіць). Нечаканая смерць С.Баторыя адцягнула гэтую працэдуру да часу абрання новага караля. У 1587г. праект Статута ВКЛ разглядаўся на элекцыйным сойме ў Варшаве, а на пачатку наступнага 1588 г. быў зацверджаны на каранацыйным сойме ў Кракаве. Пасля гэтага 28 студзеня 1588 г. статут быў канфірмаваны прывілеем новаабранага караля Рэчы Паспалітай — Жыгімонта III Вазы. Пра ўсё гэта сказана ў прывілеі караля, які надрукаваны разам са Статутам 1588 г. Адначасова з канфірмацыяй Л. Сапега атрымаў ад караля прывілеі на выданне Статута. Прывілей даваў яму выключнае права Статут «пісьмом беларускім і польскім друкаваці і ў паветы рассылаці».
Пасля гэтага ў віленскай друкарні братоў Мамонічаў (на сродкі Л. Сапегі) распачалося друкаванне Статута на старабеларускай мове. Яно было скончана ў канцы 1588 (альбо ў самым пачатку 1589) г. Пры жыцці Л. Сапегі Статут выдаваўся яшчэ тры разы — у 1592 і ў 1594 г. (як і ў 1588 г.) — на старабеларускай мове, і ў 1614 г, у перакладзе на польскую мову. Тыраж выданняў дасягнуў 4 000 экземпляраў, што нават для нашых дзён з'яўляецца значнай лічбай.
У 1988 г. у сувязі з 400-годдзем з моманту прыняцця Статута 1588 г. выдавецтва Беларускай Савецкай Энцыклапедыі перавыдала гэты выдатны помнік юрыдычыай думкі, і цяпер ён шырока даступны для вывучэння як студэнтам-прававедам, так і студэнтам іншых гуманітарыых спецыяльнасцей.

Статут ВКЛ 1588 г. юрыдычна замацаваў эвалюцыю палітычнага ладу ВКЛ ад магнацкай алігархіі да шляхецкай дэмакратыі, дамінуючую ролю шляхты ў дзяржаўыым жыцці, а таксама адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Каралеўствам Польскім пасля Люблінскай уніі. Ён адлюстраваў значную дзяржаўна-палітычную самастойнасць княства, адасобленасць яго тэрыторыі, дзяржаўных устаноў, арміі, заканадаўства, суду, казны, дзяржаўнай беларускай мовы ад Каралеўства Польскага, што было дасягнута дзякуючы ўсебаковым намаганням Льва Сапегі. Важна адзначыць, што арыгінал Статуга, менавіта той, які разглядаўся і быў зацверджаны соймам і каралём, напісаны на старабеларускай мове. Менавіта гэты беларускі тэкст, выданы ў канцы 1588 г. (альбо ў пачатку 1589 г.), і лічыўся на працягу ўсяго перыяду дзеяння Статута арыгіналам закона. Польскамоўныя выданні, якія пачалі друкавацца з 1614 г., такога значэння не мелі і насілі прыватны (інфармацыйны) характар. Менавіта таму ў «Звароце» да ўсіх саслоўяў ВКЛ, змешчаным у якасці прадмовы да гэтага выдатнага помніка нацыянальнай прававой думкі, Л. Сапега з гонарам адзначаў: «.. .Не обчым (не чужым ) якім языком, але сваім уласным (беларускім ) права пісаныя маем».
4. Погляды Л. Сапегі на дзяржаву права
Галоўыымі крыніцамі для вывучэння палітычных і прававых поглядаў Л. Сапегі з'яўляюцца: «Прысвячэнне» выданыя Статута каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму Жыгімонту III Вазе; «Зварот» да ўсіх саслоўяў (грамадзян) Вялікага княства Літоўскага; сам «Статут 1588», на змест якога глыбока паўплывалуі адлюстраваліся ў ім палітыка-прававыя погляды Л. Сапегі; эпісталярная спадчына Л. Сапегі (перш за ўсе ліст Льва Сапегі да Іасафата Кунцэвіча, напісаны ў 1622 г.; а таксама самастойная праца Л. Сапегі «Выклад трыбунальскіх праў» (1616). У першую чаргу неабходна звярнуцца да вывучэння «Прысвячэння» і «Звароту», якія, па сутнасці справы, увенчваюць стройную архітэктоніку велічнага будынку Статута ВКЛ 1588 г. — гэтага выдатнага помніка нацыянальнай юрыдычнай думкі. Па зместу іх можна разглядаць як невялікія, напісаныя ў духу лепшых гуманістычных традыцый эпохі Адраджэння палітычныя трактаты, у якіх выкладаецца канцэпцыя прававой дзяржавы.
Погляды Л. Сапегі на дзяржаву і права склаліся пад уплывам вучэнняў палітычных мысліцеляў і дзяржаўных дзеячоў антычнасці. Як рэнесансны мысліцель-гуманіст ён прытрымліваўся арыстоцелеўска-цыцэронаўскай канцэпцьіі паходжання і прызначэння дзяржавы. Л. Сапега лічыў, што дзяржава паўстала натуральным шляхам і прызначаецца для дасягнення магчыма лепшага жыцця. Яна засноўваецца на прынцыпах унутранага адзінства, цэнтралізма, правапарадку і законнасці. Цэнтральнай катэгорыяй філасофіі права Л. Сапегі з'яўлялася катэгорыя свабоды. “Мудрацы ўсіх вякоў лічылі, што ў кожнай дзяржаве прыстойнаму чалавеку нічога не можа быць даражэй за свабоду”- менавіта такімі словамі пачынае Л. Сапега свой слынны “Зварот” да ўсіх саслоўяў Вялікага княства Літоўскага.
Сутнасць свабоды складаюць неадчужальныя правы чалавека уласнасці і асабістай недатыкальнасці. «А для прыстойнага чалавека няма большай асалоды,— пісаў Л. Сапега,— як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро». 
Менавіта для абароны грамадзянскіх свабод і існуе права, якое Л.Сапега разглядаў як сапраўднае праяўленне розуму чалавека, «вартавога ўсеагульнай свабоды». «Галоўнай мэтай законаў ва ўсім свеце,— адзначаў Л. Сапега,— з'яўляецца падтрыманне ў грамадстве такога становішча, каб кожны мог захоўваць у непарушнасці добрае імя, здароўе і маёмасць і не цярпець з боку іншых ніякай шкоды. У гэтым і заключаецца наша свабода, якой мы ганарымся перад іншымі хрысціянскімі народамі». Права павінна забяспечыць дзяржаве ўнутраны парадак, стабільнае і ўстойлівае развіццё, сацыяльны мір. Таму жыццё, у адпаведнасці з законами— абавязковая ўмова існавання дзяржавы. Л. Сапега любіў паўтараць і ўжываць у сваіх творах крылаты афарызм Цыцэрона: «Естесмо невольниками прав для того, абысь мы вольности ужывати могли». У перакладзе на сучасную беларускую мову гэта можа гучаць так: «Мы павінны з'яўляцца рабамі замконаў для таго, каб мець магчымасць карыстацца свабодай». Гэта катэгарычны імператыў грамадства. Толькі павага да права дае магчымасць быць сапраўды свабоднымі. «А пра тое ён, вялікі і паважаны філосаф грэчаскі Арыстоцель сказаў,—спасылаўся Л. Сапега на аўтарытэт другога выдатнага мысліцеля антычнасці,— што там,.. .дзе права альбо статут пануе, там сам бог усім кіруе».
Кожны чалавек павінен ведаць межы сваёй свабоды, а для гэтага, на думку Л. Сапегі, неабходна вывучаць законы. «Кожнаму прыстойнаму чалавеку належыць іх ведаць, і будучы дасведчаным у іх, стрымліваць сябе ў сваіх учынках, дзейнічаць у адпаведнасці з пісаным законам і нікога не крыўдзіць, а калі б сам кім быў пакрыўджаны, ведаў, дзе абарону і лекі ад крыўды сваёй шукаць». Больш таго, «кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, калі сваімі вольнасцямі пахваляецца, а карыстацца законам і разумець яго як асабістую засцярогу не жадае».
Л. Сапега лічыў, што закон павінен быць аднолькавым і абавязковым для ўсіх станаў. Разам з тым, ён павінен быць накіраваны супраць асобных правапарушальнікаў. Закон — гэта «аброць і цуглі, каб стрымліваць кожнага нахабніка ад ўсялякага гвалту і самавольства і не даваць яму магчымасці здзеквацца над слабейшымі і бяднейшымі ды прыгнятаць іх». Калі ў грамадстве, заўважаў Л. Сапега, адсутнічае павага да права, пануе свавольства і беззаконнасць, яно не можа лічыцца чалавечым і справядлівым, а з'яўляецца воўчай зграяй. Пры гэтым ён зноў спасылаўся на аўтарытзт Арыстоцеля, на словы апошняга пра тое, што «там дзікі звер пануе, дзе чалавек выкарыстоўвае ўладу па-водле асабістага меркавання». Права павінна не дапусціць выкарыстання дзяржаўнай улады ў карысных мэтах правіцеля, прадухіліць выраджэнне манархіі ў тыранію і такім чынам абараніць падданых ад злоўжывання вярхоўнай улады. Тыранію Л. Сапега лічыў несумяшчальнай з патрабаваннямі чалавечага розуму і справядлівасці.
. Усе гэта дае падставу разгяядаць Л. Сапегу як прыхільніка ідэі прававой дзяржавы.


 5. Л. Сапега і беларускае нацыянальнае Адраджзнне
Ужо сучаснікі добра разумелі значэнне дзейнасці Льва Сапегі. Яны называлі яго «літоўскім Саламонам». Зразумела, што прыметкік «літоўскі» мае не этнаграфічны, а дзяржаўна-тэрытарыяльны сэнс і азначае прыналежнасць да ВКЛ.
Наступныя пакаленні таксама высока цанілі дзейнасць і духоўную спадчыну Л. Сапегі. У прыватнасці, адзін са стваральнікаў канстытуцыі 3 Мая 1791 г., выдатны польскі асветнік XVIII ст. Гуга Калантай (1750—1812), выступаючы на сойме Рэчы Паспалітай 28 чэрвеня 1791 г. у сваей прамове сказаў: «Гаворачы аб «Літоўскім статуце», я маю на ўвазе тую кнігу, пра якую нельга ўспамінаць без вялікага захаплення. Гэты твор у сваёй сукупнасці (гэта значыць разам Трысвячэннем» і «Зваротам») прынёс бессмяротную славу, Льву Сапегу. «Літоўскі статут» робіць гонар чалавсчаму розуму...Літоўскі статут» складзены настолькі разумна, што яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе» .. Пацвярджэннем слоў Г.Калантая з'яўляецца тое, што Статут ВКЛ 1588 г. дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы больш за 250 гадоў і адменены Мікалаем I толькі пасля лістападаўскага паўстання 1831 г. Такім чынам, ён дзейнічаў некалькі дзесяткаў гадоў нават пасля таго, як беларускія землі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1793, 1795 гг. паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй былі інкарпараваны ў склад Расійскай імперыі. У 1832 г. дзейнасць Статута была спынена на тэрыторыі Віцебскай і Магілеўскай губерняў, а ў 1840 г. На тэрыторыі Гродненскай, Мінскай і Віленскай губерняў. Асабліва высока цанілі дзейнасць Л. Сапегі лідэры беларускага нацыянальнага Адраджэння, якое пачалося ў канцы XIX — пачатку XXст. Тэарэтыкі і лідэры нацыянальна-вызваленчага руху звярталіся к зместу Статута і духоўнай спадчыны вялікага канцлера, хоць часам не ўжывалі ні назвы Статута, ні прозвішча яго галоўнага стваральніка. за ўсё, яны звярталі ўвагу на беларускую мову Статута, паколькі апошняя к таму часу даўно ўжо не толькі перастала гучаць ў якасці дзяржаўнай ператварылася ў маргінальную з'яву грамадскага жыцця. што, напрыклад, пісаў Ф. Багушэвіч у прадмове да «Дудкі беларускай»: «Чытаў я ці мала сгарых папераў па дзвесце, па трыста гадоў пісаных у нашай зямлі і пісаных вялікімі панамі, а нашай мовай
чысцюсенькай (выдзелена мной), якбы вот цяпер пісалася». І сярод тых «старых папераў», якія чытаў Ф. Багушэвіч (заўважым, па прафесіі), быў, безумоўна, і тэкст Статута ВКЛ 1588 г. Да высновы падводзяць наступныя факты. «Дудка беларуская» выйла ў Кракаве ў 1891 г., III Статут ВКЛ у 1588 (альбо ў пачатку 1589) г. Калі параўнаць даты выхаду ў свет твора Ф. Багушэвіча і Статута то атрымаецца, што іх аддзяляе больш-менш каля 300 гадоў, на што звярнуў увагу Ф. Багушэвіч. Зварот Багушэвіча да спадчыны паноў» (не ў сэнсе багацця, а ў сэнсе значэння дзяржаўнай дзейнасці), сярод якіх быў і Л. Сапега, спасылкі на мову помнікаў беларускай-культуры XVI—XVII ст., у тым ліку і Статута ВКЛ 1588 г. ужыты для таго, каб паказаць, што «мова нашая ёсць такая-ж людская і панская як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая”.

15.6Kb
Всего комментариев: 0
Добавление комментария
Имя *:
Email:
Код *:
Профиль
  
       
Четверг
2012-05-24
6:40 AM
     
          
 
Логин:
Пароль:
[ Управление профилем ]
     
Статистика
Всего: 2306
Новых за месяц: 93
Новых за неделю: 14
Новых вчера: 4
Новых сегодня: 0

На связи: 4
Гостей: 4
Своих: 0