Вход
Главная Каталог файлов 1-й курс Великая Отечественная Война Вялiкая Айчынная вайна у беларускай лiтаратуры
Мини чат
Осталось 200 символов
Вялiкая Айчынная вайна у беларускай лiтаратуры

Скачать с сервера

Вялiкая Айчынная вайна у беларускай лiтаратуры

УВОДЗIНЫ


60 гадоу прайшло з дня заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны. Але i да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнау у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павiнны забываць пра жахi вайны, смерць i пакуты мiльенау людзей. Помнiць аб вайне, гераiзме i мужнасцi тых, хто змагауся з ворагам i выратавау ад фашысцкага нашэсця Радзiму - гэта значыць, змагацца за мiр. Гэта абавязак усiх, хто жыве на зямлi. I таму тэма Вялiкай Айчыннай вайны з’яуляецца адной з важнейшых у беларускай лiтаратуры.
Да тэмы вайны звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i малодшага пакаленняу. Ад iмя таго пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, пiша А. Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманау «Не шукай слядоу сваiх», «Груша на Голым Полi», аповесцi «Няхай iдзе дождж». Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прысвечаны раманы I. Навуменкi «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэцi», «Смутак белых начэй». 
У беларускай лiтаратуры нямала творау, у якiх вайна падаецца праз успрыняцце яе мiрным жыхаром. Гэта раманы «Плач перапелкi», «Апрауданне крывi», «Свае i чужынцы» I. Чыгрынава, «Тартак» I. Пташнiка-ва, «Чужое неба» Б. Сачанкi, «У падзямеллi» М. Аурамчыка, «Знак бяды» В.Быкава.
Тэма Вялiкай Айчыннай вайны выразна раскрылася у творах пра Хатынь. Гэта «Хатынская аповесць» А.Адамовiча, дакументальная кнiга А.Адамовiча, Я.Брыля i У.Калеснiка «Я з вогненнай вескi».
Да тэмы вайны звяртаецца А.Дударау у п’есе «Радавыя», С.Алексiевiч у дакументальнай аповесцi «У вайны не жаночае аблiчча» i iншыя.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ

Вайна наклала глыбокi адбiтак на твочасць В.Быкава, якi прыйшоу у лiтаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахi яе ад iмя цэлага пакалення, ад iмя тых дзевяноста сямi працэнтау сваiх аднагодкау, якiя загiнулi, не вярнулiся з крывавых палеткау вайны. Гоалоунай тэмай творау Васiля Быкава з’яуляецца франтавое жыцце, партызанская i падпольная барцьба беларускага народа супраць фашысцкiх захопнiкау. Станоучыя героi у большасцi творау пiсьменнiка у жорсткiх умовах вайны трапляюць у такiя сiтуацыi, калi неабходна праявiць мужнасць, непакорнасць. Для iх паняццi чалавечай сумленнасцi, справядлiвасцi, адказнасцi перад людзмi вышэй за жыцце. Партызан Сотнiкау ( аповесць «Сотнiкау») умеу змагацца з ворагам да апошняй хвiлiны. Для яго « важна было жыць, калi ен быу камандзiрам у армii, калi ад яго турбот i умельства залежалi жыццi людзей». Трапiушы у палон да палiцаяу, ен ужо зайздросцiу тым салдатам, якiя знайшлi свой канец на шматлiкiх палях баеу. Iдучы на смерць, ен думае пра тое, што можна зрабiць, каб вырваць з рук фашыстау вяскоуцау, арыштаваных за дапамогу партызанам. Настаунiк Алесь Мароз (аповесць «Абелiск»), свядома ахвяруючы жыццем, аддау сябе у рукi ворагау, каб духоуна падтрымаць сваiх вучняу i выкрыць хлусню акупантау. Лейтэнант Iваноускi (аповесць«Дажыць да свiтання») сам просiцца на заданне, а калi нямецкую базу боепрыпасау на ранейшым месцы не знайшлi, пайшоу на пошукi яе. Замярзаючы, трацячы прытомнасць, цяжка паранены, ен чакае свiтанку, каб падарваць першых ворагау, якiя з’явяцца на дарозе. Апошняй гранатай ен узрывае разам з сабой старога немца-абознiка. Магчыма, гэты немец не удзельнiчау у знiшчэннi мiрных жыхароу, не вешау партызан i падпольшчыкау, але для Iваноускага ен быу ворагам, якi прыйшоу на нашу зямлю. I лейтэнант верыць, што яго пакутлiвая смерць, як i тысячы iншых, не меней пакутлiвых смерцяу, павiнна « прывесцi да нейкага вынiку на гэтай вайне…» Дзеяннi Сотнiкава, Мароза,  
Iваноускага В.Быкау сцвярджае, што у аснове iх подзвiгау – свядомасць самаахвяравання, без якой было немагчыма выстаяць у бязлiтаснай барацьбе.
У аповесцi В.Быкава «Знак бяды» вайна паказана праз успрыняцце яе мiрнымi жыхарамi, для якiх уласны хутар становiцца месцам здзекау i гвалту. У рэтраспектыуным плане у аповесцi паказваецца перадваеннае жыцце, перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне.
У рамане «Кар’ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзiра Чырвонай Армii Паула Агеева. Герой рамана едзе у тыя мясцiны, дзе калiсьцi яго расстрэльвалi, а ен застауся жывым сярод мертвых. Камандзiр хоча знайсцi адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымi таварышамi цi смерць усе ж абмiнула яе? Ен не можа пазбавiцца ад адчування вiны, што Марыя ( у час акупацыi ен адправiу яе з толам на станцыю) загiнула з-за яго. Метр за метрам перакопваючы кар’ер смерцi таварышау па падполлi, Агееу вяртаецца у маладосць, у жахлiвы 1941 год, у кар’ер сваей памяцi. Сталы, узбагачаны жыццевым вопытам Агееу судзiць Агеева маладога, не шукаючы апраудання.
Такiм чынам, вiдавочна тое, што В. Быкау у апошнiя гады пашырае тэматыку сваей творчасцi, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоу. Але не пакiдае пiсьменнiк i сваей любiмай тэмы – вайна i лес чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкi: «Зенiтчыца», «Палкаводец», «Пагорак», «Палiтрук Каламiец», «Падоранае жыцце» i «Кацюша». 
IВАН ШАМЯКIН

Народны пiсьменнiк Беларусi Iван Шамякiн належыць да пакалення пiсьменнiкау, маладосць якiх была апалена i згартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго творау так цi iнакш звязана з падзеямi Вялiкай Айчыннай вайны. Тэме вайны прысвечаны аповесцi «Помста», «Гандлярка i паэт», «Ахвяры», раманы «Глыбокая плынь», «Снежныя зiмы», «Сэрца на далонi», пенталогiя «Трывожнае шчасце».
У цэнтры аповесцi «Помста» - лес маера Раманенкi, у якога у вайну загiнулi мацi, жонка i дачка. Герой твора, палаючы помстай, адшуквае сям’ю ката. Аднак адплацiць той жа манетай жонцы i дзецям Вiзэнера салдат-пераможца не змог: перамагла высокая чалавечнасць, духоуная моц. Раман «Глыбоная плынь» прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкiх захопнiкау. Цэнтральным героем у iм з’яуляецца настаунiца i партызанская сувязная Таццяна Маеуская, якая выратавала яурэйскага хлопчыка, выдаушы яго за свае дзiця. Асноуная увага у рамане акцэнтуецца на гераiзме i бясстрашнасцi партызан, iх патрыятызме, адданасцi Радзiме.
Ваенныя падзеi у рамане «Сэрца на далонi» паказваюцца у рэтраспектыуным плане. Героi яго – доктар Яраш, пiсьменнiк i журналiст Шыковiч, дачка падпольшчыка Савiча Зося – змагаюцца супраць дэмагога i кар’ерыста Гукана за аднауленне прауды i справядлiсцi у дачыненнi да дзейнасцi падполля i яго удзельнiкау, за рэабiлiтацыю iмен адважных патрыетау, выкрыцце сапраудных здраднiкау. У цэнтры увагi пенталогii «Трывожнае шчасце» - лес пакалення, што прайшло праз цяжкiя ваенныя выпрабаваннi i засталося верным сабе i суровай жыццевай праудзе. Пра цяжкiя умовы партызанскай i падпольнай барацьбы, няумелае умешванне у дзейнасць партызанскiх атрадау прадстаунiкоу НКУС, пра лес абаронцау радзiмы, якiя i на вайне адчулi жудаснае уздзеянне таталiтарнай палiтыкi страху i здзекау, расказваецца у аповесцi «Ахвяры». У аповесцi «Гандлярка i паэт» пiсьменнiк паказвае, як у гады ваеннага лiхалецця нават прадстаунiкi сацыяльных нiзоу духоуна сталеюць, становяцца свядомымi змагарамi з ворагам. Цэнтральным у творы з’яуляецца вобраз Вольгi Ляновiч—дачкi камароускай гандляркi Хрысцi. У канцы твора яна выконвае рызыкоунае заданне партызанскага камандавання i гiне як адданы патрыет, дзейсны змагар.



АЛЕСЬ АДАМОВIЧ


Большасць лiтаратурных творау Алеся Адамовiча прысвечана Вялiкай Айчыннай вайне, што абумоулена фактамi бiяграфii пiсьменнiка ( яго актыуным удзелам у падпольнай i партызанскай барацьбе). Вопыт перажытага падчас вайны знайшоу свае адлюстраванне у дылогii «Партызаны» (раманы «Вайна пад стрэхамi» i «Сыны iдуць у бой»).
Вялiкая Айчынная вайна закранула дом кожнага беларускага жыхара, кожную сям’ю. Пiсьменнiк, iмкнучыся замацаваць у народнай памяцi трагедыю кожнага чалавека, аб’ездзiу амаль усю Беларусь, запiсау звыш 300 жахлiвых маналогау-успамiнау ад удзельнiкау вайны i ахвяр фашызму. У вынiку з’явiлася кнiга «Я з вогненнай вескi» -- публiцыстычны дакумент-абвiнавачванне фашызму, малюнак жудаснага генацыду.Антычалавечая сутнасць фашызму, псiхалогiя здраднiцтва раскрываецца у аповесцi А. Адамовiча «Карнiкi» -- жахлiвым расказе пра людзей, якiя ператварылiся у катау, нелюдзяу.
«Хатынская аповесць», як i многiя iншыя творы А. Адамовiча, заснавана на дакументальных фактах. Твор як бы сатканы з успамiнау жывых сведак спалення беларускiх весак, партазанау, падпольшчыкау. Галоуным героем аповесцi з’яуляецца Фларыян Пятровiч Гайшун, ветэран вайны, выкладчык псiхалогii. Аповесць гучыць як мастацкi дакумент, абвiнавачванне фашызму, як заклiк да аб’яднання у барацьбе з карычневай чумой. Важнае месца у «Хатынскай аповесцi» займае палемiка Гайшуна з яго аспiрантам Бокiем, праз якую аутар спрабуе асэнсаваць складаныя i супярэчлiвыя пытаннi сучаснасцi, абаранiць вечныя гуманiстычныя каштоунасцi чалавека.



БАРЫС САЧАНКА

Барыс Сачанка адносiцца да лiку пiсьменнiкау, чые дзяцiнства было апалена вайной. Менавiта гэта акалiчнасць паспрыяла выбару асноунай тэмы яго творчасцi – тэмы Вялiкай Айчыннай вайны.
Многiя апавяданнi першай кнiгi «Дарога iшла праз лес» з’яуляюцца своеасаблiвымi даследваннямi вытокау народнай стойкасцi i мужнасцi, праудзiвымi гiсторыямi пра смелаць, гераiчнасць i самаахвярнасць беларусау у гады ваеннага лiхалецця («Апошняя спроба», «На сваей магiле», «Адведкi», «Голас», «Сустрэча з чалавекам», «Сонца»). Лес чалавека у складаных умовах вайны, яго псiхалагiчны стан, уменне пераадолець сябе i выстаяць у выключных сiтуацыях раскрываюцца у аповесцi «Палон».
Раман у навелах «Чужое неба» шмат у чым аутабiяграфiчны. У вобразе галоунага героя Сымона Гарапашкi знайшлi адлюстраванне многiя факты з жыцця самога аутара, калi яго маленькага хлопчыка, разам з бацькамi i iншымi аднавяскоуцамi вывезлi у Нямеччыну. У палоне хлопчык зведау голад, холад, крыуду, прынiжэннi, навучыуся адрознiваць фашыстау-катау ад звычайных немцау, чуллiвых, спагадлiвых, мiралюбiвых, адчуу бязмерную тугу па Радзiме i урэшце дачакауся вызвалення i вяртання пад мiрнае неба.
У трылогii «Вялiкi лес» на прыкладзе сям’i Дарошкау i жыхароу вескi Вялiкi лес пiсьменнiк адлюстравау народнае жыцце ва усiх яго складанасцях i супярэчнасцях, паказау працоуны i ратны подзвiг беларускага народа ва умовах фашысцкай акупацыi, стварыу яркiя, запамiнальныя характары. У аповесцi «Загадка аднаго падполля» Б. Сачанка вядзе размову пра гераiчнае змаганне маладых падпольшчыкау з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, пра трагiчную гiбель 47 юнакоу i дзяучат у невялiкiм палескiм гарадку Вепры. У цэнтры аповесцi «Аксана» - лес i трагiчнае каханне украiнскай дзяучыны Аксаны да французскага палоннага Мiшэля.


IВАН ЧЫГРЫНАУ

У першых празаiчных творах Iвана Чыгрынава (апавяданнi «Птушкi ляцяць на волю», «Па сваiх слядах», «Бульба», «Дзiчка», «Плывун») знайшлi выяуленне духоунай сiлы чалавека, яго унутранны стан, маральная прыгажосць, вернасць абавязку, памяць вайны. Асноунай жа у творчасцi пiсьменнiка стала тэма вайны, якой прысвечаны раманы «Плач перапелкi», «Апрауданне крывi», Свае i чужынцы», «Вяртанне да вiны», «Не усе мы згiнем». Падзеi у пенталогii пачынаюцца з першых месяцау Вялiкай Айчыннай вайны i заканчваюцца летам 1944г. Вайна у творах разглядаецца як трагедыя усей Беларусi, дзе загiнуу кожны трэцi чалавек, незалежна ад таго, прымау ен у ей дзейсны удзел цi стау нявiннай ахвярай. Асноуны акцэнт пiсьменнiк робiць на успрыманнi вайны мiрнымi жыхарамi, якiя (па маральных нормах) не павiнны былi ваяваць, але з-за складаных абставiн вымушаны былi узяцца за зброю. 
У рамане «Плач перапелкi» паказваецца жыцце у весцы Верамейкi у першыя тыднi i месяцы вайны, калi Чырвоная Армiя адступiла, а немцы яшчэ не прыйшлi. Веска як бы замерла, прыцiшылася у трывожным чаканнi вялiкай бяды, трагiчных падзей, якiя прадвяшчае нават перапелка. «Калi птушкi так плачуць са свайго гора, то як жа тады павiнны галасiць людзi, у якiх гора наогул бывае незраунана больш, а цяпер дык i зусiм цераз край?» - разважае галоуны герой Дзянiс Зазыба. Тое, чаго чакалi жыхары вескi у першым рамане, у наступных творах стане жахлiвай рэальнасцю, калi верамейкауцы тварам у твар сустрэнуцца з ворагам.
У першых раманах I.Чыгрынау выпiсау яркiя, запамiнальныя вобразы вяс-коуцау (Парфена Вяршкова, Кузьмы Прыбыткова, Iвана Падзерына, Розы Самусевай, Марфы Зазыбы, Ганны Карпiлавай i iнш.), кожны з якiх характарызуецца сваiм успрыманнем рэчаiснасцi, сваiмi адносiнамi да жыцця, працы, людзей, ваенных падзей. Сярод усiх верамейкауцау вылучаюцца Радзiвон Чубар i Дзянiс Зазыба, якiя у цяжкiх сумненнях, супярэчлiвых развагах i памылках становяцца на шлях актыунай барацьбы з ворагам.
Радзiвон Чубар, старшыня калгаса, выхаваны на строгiм падпарадкаваннi партыйнай дысцыплiне, жыве па iнструкцыях, указаннях i распараджэннях начальства, не зауседы здольны да самастойных рашэнняу. I таму у першыя днi вайны адчуу разгубленнасць, бездапаможнасць, безвыходнасць. У такiм стане ен аказауся здольным на самыя рызыкоуныя i бессэнсоуныя учынкi. Палiчыушы разважаннi ваенурача шкоднымi для разгортвання партызанскай барацьбы, ен учыняе над iм самасуд. Пасля блуканняу у лесе у пошуках партызан ен вяртаецца у родныя мясцiны i падпальвае копы жыта, каб тыя не засталiся немцам. Пры гэтым герой твора не разуме, што жыта пазней можа спатрэбiцца сялянам, партызанам.
У наступных раманах Чубар стане больш разважлiвым, самастойным, пачне кiравацца канкрэтнай неабходнасцю, абставiнамi, умовамi барацьбы, а не голымi iнструкцыямi i партыйнымi лозунгамi. Трапiушы у рукi нямецкага карнага атрада, кiраунiкi якога патрабавалi паказаць размяшчэнне партызанскага атрада Мiтрафана Нарчука, ен праявiу вытрымку, мужнасць, высокую чалавечую годнасць i выбрау смерць, а не здраднiцтва.
Процiлегласцю Чубара у рамане выступае Дзянiс Зазыба, удзельнiк грамадзянскай вайны, патомны земляроб, былы старшыня (пазней намеснiк старшынi) мясцовага калгаса. Селянiн паводле сваей псiхалогii, ен клапоцiцца пра людзей i мiрны, i у ваенны час, не уяуляе свайго жыцця без роднай вескi, яе жыхароу. Таму i вяртаецца герой твора у веску, хоць была магчымасць застацца за лiнiяй фронту. «Хто з роднай зямлi уцякае, той ворага не перамагае», -- пацвярджае ен свой учынак мудрай прыказкай.





ЗАКЛЮЧЭННЕ

Пра вайну напiсана шмат. Гэта аповесцi В.Быкава («Жураулiны крык», «Трэцяя ракета», «Альпiйская баллада», «Воучая зграя», «Сцюжа»), раманы А.Савiцкага («Лiтасцi не чакай», «Памерцi зауседы паспееш», «Зямля не раскажа», «Верасы», «Обаль»), апавяданнi Я.Брыля («Мацi», «Memento mori»), раман-эпапея М.Лынькова «Векапомныя днi», паэма А.Куляшова «Сцяг брыгады», шматлiкiя вершы сучасных беларускiх паэтау. Усе яны аб’яднаны памяццю сэрца, моцным жаданнем уваскрэсiць бессмяротныя подзвiгi салдат, партызан i падпольшчыкау, паказаць мiрных жыхароу у выпрабаваннях вайны. Кнiгi пра вайну можна лiчыць своеасаблiвым помнiкам загiнуушым. Яны вучаць нас мужнасцi, адвазе, бясстрашнасцi, высокай маральнасцi, шчырай адданасцi Айчыне, змаганню за мiр i справядлiвасць на усей планеце.




Профиль
  
       
Воскресенье
2012-02-12
5:52 AM
     
          
 
Логин:
Пароль:
[ Управление профилем ]
     
Статистика
Всего: 3953
Новых за месяц: 135
Новых за неделю: 24
Новых вчера: 4
Новых сегодня: 3

На связи: 1
Гостей: 1
Своих: 0