1. аддзеяслоўныя назоўнікі і прыметнікі (назапашванне) 2. адсутнасць дзеясловаў у 1 і 2 асобах 3. ужыванне інфінітываў 4. дзеясловы незакончанага трывання цяперашняга часу 5. тэрміналагізацыя агульнаўжывальных слоў (кошт, выдаткі, рахунак) 6. замена дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў са стараславянскімі суфіксамі -ущ (-ющ), -ащ (-ящ), -ем, -им на словы без іх (регулирующие статьи – рэгулявальныя артыкулы) 7. пераклад некаторых дзеепрыметнікаў даданым сказам: проверяющее лицо – асоба, якая правярае, регулирующиеся выплаты – выплаты, што рэгулююцца. 8. нанізванні родных склонаў назоўнікаў (частка фонду аплаты працы) 9. складаныя сказы, звязаныя “лагічнымі” злучнікамі таму што, у сувязі з тым што, у выніку, такім чынам.