Вход
Главная Каталог файлов 1-й курс Бел.яз Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе.
Мини чат
Осталось 200 символов
Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе.

Скачать с сервера
Сучасная беларуская літаратурная мова дыферэнцыюецца ў адпаведнасці з тым, якія сферы культурнага жыцця і грамадскай дзейнасці народа яна абслугоўвае: мова мастацкай літаратуры або справаводства, навуковая або публіцыстычная мова, гутарковая. Літаратурная мова – гэта ўнармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства мова, вышэйшая і ўзорная форма нацыянальнай мовы. Яна мае разгалінаваную сістэму стыляў. Адметныя рысы літаратурнай мовы наступныя: наддыялектнасць, поліфункцыянальнасць, нарматыўная апрацаванасць, кадыфікаванасць (замацаванне ў слоўніках), наяўнасць вуснай і пісьмовай разнавіднасці, стылістычная дыферэнцыяцыя. Таксама сучасная мова мае і тэрытарыяльную дыферэнцыяцыю: гэта дыялекты. Дыялектная мова – гэта сукупнасць мясцовых гаворак Беларусі. На дадзеным этапе не развіваецца. Асноўны масіў беларускіх гаворак ствараюць 2 буйныя дыялекты: паўночна-ўсходні (віцебскія, усходне-магілёўскія і полацка-мінскія гаворкі: буряк, збожжа) і паўднёва-заходні (гродзенска-наваградскія, слуцкія, мазырскія (усходне-палескія) гаворкі: збож'е). Паміж гэтымі двума дыялектамі месцяцца сярэднебеларускія гаворкі, якія часам называюць трэцім дыялектам. Асобна вылучаецца заходне-палеская група: некаторыя навукоўцы схільныя лічыць яе адасобленай палескай мовай.

Всего комментариев: 0
Добавление комментария
Имя *:
Email:
Код *:
Профиль
  
       
Понедельник
2012-05-21
1:44 AM
     
          
 
Логин:
Пароль:
[ Управление профилем ]
     
Статистика
Всего: 2300
Новых за месяц: 93
Новых за неделю: 14
Новых вчера: 3
Новых сегодня: 0

На связи: 7
Гостей: 7
Своих: 0