Скачать с сервера
1. пач. ІІІ т. да Н.Х. – VI ст.: славяне вылучыліся з індаеўрапейскага адзінства. Агульнаславянскі перыяд (праславянская мова: *domъ). Не ведалі пісьменнасці. Тэорыя Я. Станкевіча: прабеларускі дыялект аформіўся ўжо ў І – V стст. Славяне рушылі з паўднёвага захаду на поўнач і ўсход. Ва Усходняй Еўропе жылі балцкія і ўгра-фінскія народы, якіх і асімілявалі славяне (этнагенез беларусаў: найбольш абгрунтаванай лічыцца тэорыя балцкага субстрату). 2. VI ст. – XIII ст.: распад агульнаславянскага адзінства. Агульнаўсходнеславянскі перыяд (стараславянская мова: домъ). У ХІІ ст. беларуская мова займала цэнтральнае становішча ў славянскім свеце (каля 480 берасцяных грамат ХІ – XV стст. сведчаць пра пісьмéннасць не толькі феадалаў, але і простых людзей – сялян і рамеснікаў). На тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі крывічы і палачане (Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае княствы), дрыгавічы (Тураўскае княства), радзімічы (Сож). Крывічы і дрыгавічы ўтварылі Полацкае і Турава-Пінскае княствы. Полацкае княства – першая дзяржава славян-крывічоў, 862 г. – было ўтворана на некалькі стагоддзяў раней за Маскоўскае. На адной карце ХІІІ ст. (змяшчаецца ў гістарычным атласе Польшчы Іяхіма Левела, выдадзеным ў 1847 г. у Лейпцыгу) Полацкае княства нават пазначаецца як Полацкая Рэспубліка! Гэтае княства мела ключавыя геапалітычныя пазіцыі на шляху «з варагаў у грэкі» (Паўночная Еўропа – Візантыя), адстаяла незалежнасць ад Кіеўскага княства. У складзе Кіеўскай Русі было 50-70 год. Тураўскае ж княства (Х ст.) залежала ад Кіева да сярэдзіны ХІІ ст. (Ад старажытных часоў існуюць тры назвы беларускага краю: Літва, Крывія і Белая Русь). 988 г. – хрышчэнне Русі. З’яўленне пісьменнасці (Кірыла і Мяфод) + гаворкі. 998 г. – хрышчэнне беларускіх земляў. Літаратура: “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, Кірыла Тураўскі, Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч. Каля тысячы рукапісаў к. 10 – 14 стст. захавалася да нашага часу. 3. ХІІ ст. – XVI ст.: беларуская мова канчаткова сфармавалася ў складзе ВКЛ. Старабеларускі перыяд (старабеларуская мова або ліцьвінка: рыцарскія раманы ХVI ст. “Трышчан ды Іжота”, “Баво” і інш.). Раздрабнёнасць Кіеўскай Русі, таму мацнеюць дыялекты. Нарэшце ў ХІІІ ст. вылучаюцца 3 самастойныя мовы ўсходніх славян. У адной частцы Кіеўскай Русі – татара-манголы, другая – Наваградская зямля – чыстая, гэта была Чорная Русь або этнічная Літва, пазней – ВКЛ (пры Міндоўгу – сталіца ў Наваградку, яго сын Гедымін перанёс сталіцу ў Вільню). Наймагутнейшае каралеўства (высокая культура, філасофія, права), што мела ўладанні ад Балтыкі да Чорнага мора! Літаратурная мова ВКЛ склалася ў актавай пісьменнасці на аснове паўночна-ўсходніх гаворак (Вільня, Полацк, Віцебск, Смаленск). Старабеларуская мова была дзяржаўнай мовай ВКЛ. Пачатак XVI ст. – з’явіліся першыя на ўсходнеславянскіх землях друкаваныя кнігі Францішка Скарыны. Яго справу працягвалі Сымон Будны (“Катэхізіс” 1562), Васіль Цяпінскі (“Евангелле” 1580). На беларускай мове ствараў свае вершы Сімяон Полацкі (“Метры”) і Андрэй Рымша (эпіграмы), уклаў “Стáтут ВКЛ” Леў Сапега (1529, 1566, 1588). 30 зборнікаў кітабаў. Помнікі справаводства сабраныя амаль ў 600 тамоў так званай Літоўскай метрыкі, што захавалася да нашага часу. XVI ст. называюць залатым для гісторыі Беларусі (летапісы, справаводчая, перакладная, рэлігійная, мастацкая, мемуарная, палемічная л-ра). Аднак старабеларуская мова ўяўляла сабой даволі стракатае аб'яднанне розных моўных плыняў, што давала падставу некаторым навукоўцам (пераважна расійскім) называць яе самай «агіднай сумессю», на якой ніхто не гаварыў і не гаворыць (В. Бадзянскі). Але не трэба забывацца і на тое, што не больш пахвальнай была і характарыстыка рускай дапушкінскай мовы: «шмат хто з рускіх дзяржаўных людзей, якія выдатна выкладалі свае думкі па-французску, пісалі па-руску самым няўклюдным, варварскім спосабам» (І. С. Аксакаў), «мова ж сама па сабе з'яўляецца кепскаватай, грубаватай, татаршчынай патыхае» (К. М. Бацюшкаў), Ю. Крыжаніч лічыў рускую мову «вельмі беднай і ўбогай, ні на што не здатнай». 1569 г. – Люблінская вунія. Утварэнне Рэчы Паспалітай (пад час “смуты” XVII ст. ледзь не разбурыла Расійскую імперыю). Беларусь робіцца арэнай сутычак між Польшчай і Расіяй. 1596 г. – Берасцейская царкоўная вунія. Пры больш спрыяльных умовах вуніяцтва магло стацца нац. рэлігіяй. 1586 г. – ананімная “Кграматыка словеньска языка” (надрукавана ў Вільні). 1596 г. – “Граматика словенска” і “Лексис” (1061 слова) Лаўрэнція Зізанія. 1619 г. – “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага (самая знакамітая на той час). Асобна вылучаецца лацінамоўная “Граматыка славенская” Івана Ужэвіча, навучэнца Сарбоны (1643; 1645). Гэта першая навуковая (а не навучальная) граматыка ўжо ўласна беларускай мовы. 1696 г. – пастанова Варшаўскага сейма: справаводства вядзецца з гэтага часу толькі па-польску, а беларуская мова існуе толькі ў фальклоры. 1794 г. – незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Жорстка здушана А. Суворавым. 1795 г. – ІІІ падзел Рэчы Паспалітай (між Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй). Бел. землі адышлі да Расійскай імперыі. 1811 г. – Міхал Агінскі разам з сястрой цара спрабуе адрадзіць ВКЛ як аўтаномію, але гэтая справа правалілася з-за патрабавання адмены прыгнёту (вось тады ён і піша свой славуты паланэз “Развітанне з Радзімай”, нібы развітанне з мараю на адраджэнне). 1812 г. – спроба аднавіць ВКЛ пры Напалеоне (створаны Часовы Урад Вялікага Княства Літоўскага). З 2 паловы 18 ст. і да сяр. 19 ст. большасць літаратурных славянскіх моў перажыла перыяд адраджэння і бурнага развіцця і цяпер яны будуюцца не на стараславянскай аснове, а на народнай. Зараджэнне новай беларускай літаратурнай мовы на грунце народных беларускіх гаворак (“Тарас на Парнасе”, “Энеіда навыварат”). 1817 – 1824 гг. – дзейнасць філаматаў і філарэтаў. Рэпрэсавана зорная плеяда (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Адам Міцкевіч). Аднак на гэтай хвалі ўзгадавалася новае пакаленне змагароў. 1831 г. – польска-беларускае паўстанне, якое таксама было здушана. 1832 г. – царскія ўлады зачыняюць Віленскі універсітэт як рассаднік вальнадумства. 1839 г. – скасаванае вуніяцтва. Вуніяцкія храмы перадаюцца праваслаўным. 1840 г. – загадам Мікалая І скасоўваецца дзеянне Статута ВКЛ 1588 г., а справаводства загадваюць весці выключна па-руску. Афіцыйна забароненая назва “Беларусь” (цяпер гэта “Северо–Западный край”). Паўстае пытанне: “Быць ці не быць Беларусі?”. 50-60-я гг. – новы нацыянальны ўздым (Францішак Багушэвіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч). 1863 г. – паўстанне Кастуся Каліноўскага (“Мужыцкая праўда”). Гэтае паўстанне таксама жорстка здушана: “То, что не доделал здесь штык, доделает русская школа” (М. Мураўёў). 1870 г. – самы грунтоўны на той час “Слоўнік беларускай мовы” Івана Насовіча. Пачатак ХХ ст. – “нашаніўскі” ўздым (газета “Наша Ніва” адыграла выключную ролю ў нацыянальным абуджэнні беларусаў, у згуртаванні і выхаванні нашае інтэлігенцыі). 25 сакавіка 1918 г. – утварэнне БНР. Толькі частковая рэалізацыя адраджэнскай ідэі. 1919 г. – стварэнне БССР; 1921 г. – Рыжскі мір, згодна з якім Беларусь зноў падзелена між Расіяй і Польшчай.
|