1. археалагічныя помнікі матэрыяльнай культуры ХІ – ХІІ стст. (8 полацкіх глыжакоў з надпісамі, гліняны гладыш з надпісам ярополчно вино, некалькі прасліц, дзелавыя запісы і прыватныя лісты на бяросце – каля 480, некалькі рукапісных кніг – Слуцкі псалтыр, Тураўскае евангелле, Супрасльскае евангелле, Супрасльскі рукапіс). 2. ХІІІ ст. характарызуецца значна большай колькасцю помнікаў разнастайнай тэматыкі, што дае падставы даследчыкам лічыць ХІІІ ст. пачатковым этапам фармавання ўласна беларускай пісьменнасці (у т. л. і тэрм-гіі). 3. У XIV – XVII стст. у старабеларускай мове – дзяржаўнай мове ВКЛ – найбольш была пашырана грамадска-палітычная і юрыдычная т. (600 тамоў Літоўскай метрыкі), гандлёвая т. (актыўная гандлёвая дзейнасць беларусаў падкрэсліваецца этымалогіяй сучаснай сталіцы: Мінск ← Менск, Менеск ад слова “абмен”) і вайсковая т. (знаходжанне ў геагр. цэнтры Еўропы вымушала браць удзел у найважнейшых вайсковых падзеях) і інш. 4. XVIII – ХІХ стст.: меўшы перапынак у развіцці пісьмовай традыцыі (забароны Варшаўскага сейма 1696 г. і царскага ўрада Расіі 1840 г.), мова не перастала развівацца ў жывой народнай гаворцы, захоўваючы сваю сістэму сродкаў і выпрацоўваючы шматлікія новыя адзінкі, выкарыстаныя пазней ў тэрміналагічным значэнні. Менавіта дзякуючы гэтаму беларусы, як і іншыя народы з даўняй пісьмовай традыцыяй, сапраўды могуць ганарыцца тым, што сучасны студэнт (які валодае беларускай мовай) можа без цяжкасцяў чытаць помнікі даўняга беларускага пісьменства: держава, звычай, позыченье, помста, вага, гандель, кошт, крама, уздоймам (агулом), зброя, грошы, сведомость, скарб, скарга, утиск, якость, оборонца, особа, мова, пильновать… 5. актыўная работа па распрацоўцы і ўпарадкаванні бел. тэрміналогіі вялася ў 1922 – 1930 гг. На базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі быў заснаваны Інбелкульт (Інстытут беларускай культуры). Гэтая камісія, праца якой была спынена рэпрэсіямі 30-х гг., выпусціла 24 галіновыя слоўнікі пад агульнай назвай “Беларуская навуковая тэрмінолёгія”. Асноўнымі крыніцамі папаўнення бел. тэрміналогіі на той момант былі: кніжная і размоўная лексіка (высокая ступень варыятыўнасці і слабая ўнармаванасць) → значная актывізацыя дыялектнай лексікі (асн. прынцып працы Камісіі – выкарыстанне сродкаў нац. мовы!), неалагізмы (афіксальнае словаўтварэнне, асноваскладанне, калькаванне, семантычны пераклад: адлюстраванне (слова, прыдуманае Ул. Дубоўкам), твор, чытач, радок, дзённік, задума), запазычанні (інтэрнацыяналізмы фізіка-тэхнічнага, матэматычнага і геалагічнага выпускаў, што засвойваліся часцей праз рускую мову). Аг. недахоп – недакл. вызнач. межаў паняційнага зместу. 6. савецкі перыяд. Значны ўклад у развіццё нац. тэрміналогіі ўнеслі народныя пісьменнікі Я. Купала і Я. Колас (праца апошняга па стварэнні тэрміналагічнай камісіі ў 50-я гг., аднак смерць перашкодзіла гэтым планам). У 1955 – 1965 гг. працуе сектар тэрміналогіі пры Інст. мовазнаўства АН (па прынцыпе збліжэння бел. тэрміналогіі з рускай). Пэўны ўклад у развіццё тэрміналогіі быў зроблены ў 60 – 70-я гг. Тэрміналагічнай камісіяй пры БелСЭ на чале з К. Крапівой. У 1980 г. пры Акадэміі Навук Беларусі была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, што складаецца з 9 секцый і ўключае каля 180 вядучых навукоўцаў розных галін ведаў. Камісія займаецца зборам і сістэматызацыяй беларускай навуковай тэрміналогіі. 7. на сучасным этапе развіцця бел. тэрміналогіі назіраецца 2 выразныя тэндэнцыі: выкарыстанне нац. моўных сродкаў (ва ўмовах выбару паміж запазычаным (часцей рускамоўным) і беларускім варыянтам), павелічэнне шматслоўных намінацый (аднаслоўныя тэрміны-англіцызмы шырока распаўсюджваюцца ў іншых мовах, у т. л. і ў беларускай, паколькі адпавядаюць закону эканоміі моўных сродкаў, што важна пры тэрмінаўтварэнні). Паводле паходжання, суч. бел. тэрміналогія падзяляецца на спрадвечна беларускую, агульнаўсходнеславянскую і запазычаную. Асн. спосабы бел. тэрмінаўтварэння: суфіксацыя, прэфіксацыя, асноваскладанне, абрэвіяцыя, словазлучэнне, калькаванне. Асноўнай праблемай развіцця і функцыянавання бел. тэрміналогіі з’яўляецца яе невялікая запатрабаванасць у навукова-тэхнічнай сферы, дзе пераважае рускамоўная тэрміналогія. Відавочна, што менавіта моўная палітыка дзяржавы вызначае “запатрабаванасць” нац. тэрміналогіі ў адпаведнасці з выкарыстаннем або невыкарыстаннем мовы тытульнай нацыі (паводле перапісу 1999 г. беларускую мову лічаць роднай 82 % беларусаў) у грамадска-палітычным жыцці краіны. Пры працяглай жа незапатрабаванасці тэрміналогія, як і мова, набывае элементы штучнасці, нежыццёвасці (часам “смешнасці”), уласцівыя т. зв. мёртвым мовам, магчымасць далучэння да якіх для беларускай мовы зусім не выключана без кардынальных зменаў у сучаснай моўнай палітыцы Беларусі. У сучаснай еўрапейскай тэрміналогіі вылучаецца прыкметная тэндэнцыя інтэрнацыяналізацыі і міжнароднай уніфікацыі, у мэтах палягчэння міжнароднага супрацоўніцтва, больш аператыўнага абмену навуковай інфармацыяй (дзейнасць МАУТН – Міжнароднай арганізацыі па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў, кардынацыйны цэнтр якой створаны і працуе ў Варшаве пры падтрымцы ЮНЕСКА; часопісы “Babel” і “Neoterm”).