Вход
Главная Каталог файлов 1-й курс Бел.яз Лексічны мінімум. Музыка, музычныя інструменты. Жывапіс. Кіно. Фотаатэлье
Мини чат
Осталось 200 символов
Лексічны мінімум. Музыка, музычныя інструменты. Жывапіс. Кіно. Фотаатэлье

Скачать с сервера
Нацыянальныя музычныя інструменты: цымбалы, гуслі, свірэль, лютня, барабан, бубен, берасцяная труба, гудок → колавая лера (лира), жалейка → кларнет; дуда – волынка (гурт “Ліцьвіны”; i дуды вобземлю – и дело с концом); сурма – старажытны беларускі духавы музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы; вурган (ад старасл. “рот”) – старажытны самагучальны язычковы музычны інструмент (у час ігры вурган заціскаюць зубамі або прыціскаюць да іх, а рот служыць рэзанатарам; на Беларусі існаваў у 12 – 19 стст.; у наш час сустракаецца рэдка, напр., гурт “Стары Ольса”); катрынка – шарманка; басэтля – контрабас; акарына – музычны інструмент накшталт флейтаў, мае гліняны корпус, свістковае прыстасаванне, 8 – 10 ігравых адтулін.
“Полацкі сшытак” – рукапісны зборнік даўняй беларускай музыкі 16 – 17 стст, яркі ўзор беларускай свецкай кантавай (песеннай) культуры. Ён быў выклеены з вокладкі (падвойнае дно) вуніяцкага служэбніка, набытага ў 1956 г. Ягелонскай бібліятэкай (Кракаў). Гэта кніга вуніяцкай царквы в. Астрамечава (Берасцейскі р-н). Зборнік утрымлівае больш як 60 вакальных і інструментальных музычных твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока. Тэксты на ст.-бел., ст.-сл. і лацінскай мовах. Зараз выконваецца гуртам “Кантраданс”.
З гісторыі беларускай музыкі: кампазітары Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Міхал Ельскі (19 ст.), Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч-Шчаглоў (20 ст.), Міхась Забэйда-Суміцкі (сусветна вядомы беларускі тэнар, 20 ст.).
Сучасная беларуская музыка ахоплівае разнастайныя жанры: папса і рок (“Я нарадзіўся тут”, “Народны альбом”, “Крамбамбуля” і інш.), бардаўская песня (Алесь Камоцкі, Эдуард Акулін, Вікторыя Ільлінская, Лана Медзіч, Вальжына Цярэшчанака і інш), эмігранцкая песня (Данчык (Богдан Андрусішын), Сяржук Сокалаў-Воюш і інш.), фальклор (“Ліцвіны”, “Стары Ольса” і інш.). Плённа працуюць паасобныя кампазітары (стылёвы, вытанчаны, шляхетны Зміцер Вайцюшкевіч: альбомы “Балады”, “Паравіны году”, “Паравоз кахання”).
Мастацтва – искусство; дрэварыт – гравюра по дереву, медзярыт – гравюра по меди, рыціна – гравюра, малюнак – рисунок, рысунак (ад слова “рыса”) – чертеж, пэндзаль – кисть, паставок – мольберт, фарба – краска, аловак – карандаш; мастацкая стужка – художественный фильм; фотаздымак – фотография.

Всего комментариев: 0
Добавление комментария
Имя *:
Email:
Код *:
Профиль
  
       
Вторник
2012-05-22
8:57 PM
     
          
 
Логин:
Пароль:
[ Управление профилем ]
     
Статистика
Всего: 2301
Новых за месяц: 90
Новых за неделю: 12
Новых вчера: 1
Новых сегодня: 0

На связи: 12
Гостей: 12
Своих: 0


SEO sprint - максимальная раскрутка сайтов!