Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які разглядае і тэарэтычна асэнсоўвае слоўнікавы склад мовы. Лексікаграфія – тэорыя і практыка ўкладання слоўнікаў. Лексічны склад кожнай мовы знаходзіцца ў прычынна-выніковай сувязі з аб’ектыўнымі ўмовамі мыслення народа, носьбіта гэтай мовы. Асноўныя асаблівасці беларускай лексікі: 1. апісальны пераклад (грыбовішча – место, где в большом количестве растут грибы). Эканомія моўных сродкаў. 2. дэталізацыя: гарэх – лузанец; попел – прысак; балота, багна, дрыгва, крокаць, твань, гразь, імшара (амшара), алёс (парослае травой; алёс – торф). 3. пераклад беларусізмамі: здольнік, васпан. 4. метафарычныя пераасэнсаванні: слота – надакучлівы чалавек, таўкач – някемлівы чалавек, яндоўка – вялікі нос.