Скачать с сервера
Большасць слоў падзяляецца на структурныя часткі – марфемы: корань і афіксы (прыстаўка ці прэфікс, суфікс, інтэрфікс, канчатак ці флексія, постфікс). Марфемы выражаюць лексіка-граматычнае значэнне слова: гара – гарысты – узгорак. Службовыя словы не падзяляюцца на марфемы: але, пад, аж. Аснова – нязменная частка слова (без канчатка), што выражае лексічнае значэнне. У словах кшталту надворjэ, лініjа, у выраjі, сваjэ аснова заканчваецца на -й. Аснова можа быць вытворнай (корань + іншыя марфемы: марскі, летні) і невытворнай (корань: лес, стол, гай). Суплетыўныя асновы (розныя): добры – лепшы, дрэнны – горшы, ты – цябе. Канчатак – зменная частка слова, што выражае граматычнае значэнне і служыць для сувязі слоў у сказе. Нязменныя словы (прыслоўе і дзеепрыслоўе) канчаткаў не маюць: заўчора, па-летняму, унізе, угору (падкрэслены суфікс), спазніўшыся, думаючы. Некаторыя словы маюць нулявы канчатак: дзень_, край_. У зваротных дзеясловах і дзеепрыслоўях маюцца постфіксы -ся, -ца, -цца. Марфемы могуць мець варыянты: нага – на назе – ногі – ножка – нажны. Ці будуць аднакарэннымі наступныя словы: квецень – квіт-н-е-ць – кветка – квяцісты; лес – лясны – ляснік – Палессе – узлесак – пралеска; падножны – ножык; камень – каменны – камяніца. Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і спосабы іх утварэння; сам працэс утварэння новых слоў, у выніку якога папаўняецца лексічны склад мовы. Спосабы словаўтварэння: афіксацыя (1, 2, 3, 4, 5), складанне (6), зрашчэнне (7), абрэвіяцыя (8), субстантывацыя (9), семантычны (10). Роля афіксацыі пры ўтварэнні розных часцін мовы неаднолькавая (назоўнікі і прыметнікі – 2, дзеясловы – 1). 1. Прыставачны (пера-пісаць, пра-дзед, па-таемны) 2. Суфіксальны (чыт-ач, гавор-к-а, падручн-ік, сумн-а) 3. Прыставачна-суфіксальны (за-свой-і-ць, пры-печ-ак) 4. Постфіксальны (брац-ца, хто-сьці, дзе-небудзь) 5. Бязафіксны (ціхі – ціш, чырвоны – чырвань) 6. Складанне (краявід, часопіс, летапіс, хлеб-соль) 7. Зрашчэнне (вечназялёны, высокаадукаваны) 8. Абрэвіяцыя (ВКЛ, БДУ, БДЭУ, ЛіМ, БелЭн, філфак) 9. Субстантывацыя: малое дзіця (прыметнік) – малое заплакала (назоўнік) 10. Семантычны: гасцінец (шлях) – гасцінец (падарунак), журавель (птушка) – журавель (прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады). Словаўтваральны аналіз (вызначэнне ўтваральнай асновы, сродку і спосабу словаўтварэння: зямлянка ← земляны (суфіксальны спосаб). Марфемны аналіз (падзел слова на марфемы): зямлянка, пералётны. Задачка 22. Падабраць па чатыры-пяць аднакарэнных слоў. Вызначыць спосаб словаўтварэння. a) Узор: рука – ручны – ручнік – рукаў – зручны – падручнік – рукапіс. Гара, рыба, рух, ціхі, сцяна. b) Аванс, апека, арэнда, банк, валюта, гандаль, дамова, мытня, спадчына. Задачка 23. Перакладзіце словы на беларускую мову. Параўнайце беларускія і рускія словаўтваральныя сродкі. a) Мужество, творчество, содружество; чтец, беглец, певец; огородничество, купечество, пророчество; черника, клубника, брусника; библиотекарша, контролёрша, кондукторша; озерко, гнёздышко; берёзонька, рученька, ноженька; батончик, лимончик, бананчик, вагончик, дипломчик; котик, кошечка; местечко; зимушка. b) Секретарша, бизнесменша, бизнесмен, банкирша, жена банкира, безработица, бесприбыльный, авансирование, администрирование, аннулировать, рыночный, арендуемый, получаемый, реализуемый, обслуживающий, такси.
|