Скачать с сервера
Асноўнымі адзінкамі прасодыкі (сістэмы фанетычных сродкаў, звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю маўлення) з’яўляюцца інтанацыя і націск. Націск – вылучэнне аднаго са складоў з дапамогай гукавых сродкаў, дзякуючы чаму слова набывае адметнае фанетычнае аблічча: марыць – марыць, памяць – памяць, гадзіна – гадзіна, выпадак – выпадак, музыка – музыка. Такім чынам, у беларускай мове націск разнамесны, рухомы: двор – у двары. На падставе гэтага існуюць і акцэнталагічныя дублеты: навокал – навакол, супраць – супроць, шкода – шкада, домбра – дамбра. Вымаўляйце па-беларуску: адзінаццаць, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, беларусы, гліняны, здарыцца, каменны, паведаміць, падпарадкаванне, хабар, бліжэй, вышэй, далей, далі, узялі, жывяце(ё), глядзіце(ё), садавіна, спіна, сліна. Гэта мы казалі пра асноўны націск. Яшчэ ў беларускай мове ёсць лагічны націск і пабочны націск (бо для мовы не характэрны вялікія міжнаціскныя інтэрвалы). Апошні менш выразны (параўнайце з англійскай): аэрафотаздымка. Фанетычнае слова: пад акном (праклітык). Найбольш характэрныя для рускай мовы: под руки, не было сказаў бы (энклітык) Словы “так”, “але” – маюць у сказе свой націск. Задачка 1. Прачытайце слушна. a) Снег, свет, Сусвет, песня, госць, каханне, натхненне, жыццё, радасць, весялосць, любасць, міласць, вяселле, калоссе, каменне, свечка, сцерці, сціскаць, спі, ёсць, імкненне, здзяйсненне, суквецце, з ёй, з іх ласкі, з’езд, з’ява, раз’юшаны, смелы, спелы, слізкі, абранасць, усё, назаўсёды, вартасць, не разбіць, не спыніць, не стрымаць, не так, не такі, не пакінь, не гойдаю, не маю, не хоча, не захоча, не просіць, не папросіць, не піша, не напіша, не носіць, не прыносіць, не цягне, не расцягне, не кажа, не адкажа, з лесу, без мяне, без пары, у рамантызме, схема, схіл, згіб, скептык, скерца, з аўторка, з нядзелі, з суботы, з пятніцы, з серады, з жэрдак, з жалудоў, з чароту, з шыферу, з жалю, бесчалавечна, мядзведзь, малацьба, дзьмуць, дзень, дождж, ураджай, лічба, барацьба, просьба, лёгкі, на дошцы, грамадскі, пясчаны, на рэчцы, у лодцы, вучышся, радуешся, фігуруешся, чэшскі, нясвіжскі, рыжскі, яечня, ручнік, сталічны, Іра. Задачка 2. Пастаўце слушна націск. Праверце сваё валоданне рускай мовай: як слушна паставіць націск у рускіх словах з другой часткі задання а)? Перакладзіце іх на беларускую мову. Ці захаваюцца пры гэтым націскі? a) 1. Бліснуць, кухталь (грымак), буйны, тарфяны, кулінарыя, літасціва, крыху, накрыўка, імя, цяжар, выпадак, мармур, стары, спіна, сліна, садавіна, йагурт, фольга, хаос, феномен, феерыя, генезіс; маркетынг, квартал, крэдыт, эксперт, індустрыя, пасяджэнне, хабар, цаля, тузін, жэрабя, факсіміле, артыкул, каштарыс, Малох, талака. 2. Знамение, апостроф, торты, тортов, торта, звонит, включит, поняла, начать, начатый, алкать, одновременно, алфавит, алкоголь, компас, каталог, диспансер, обеспечение, средства, договор, ломоть, в Internet-сети.
|