Скачать с сервера
1. “В” пішацца: перад каранёвым націскным “у” ў пачатку і сярэдзіне слоў, пасля прыстаўкі і першай часткі складаных слоў + у ненаціскных вытворных ад іх: вучань, вузел, вус – вусаты 2. Перад націскным “о” ў пачатку слоў і пасля прыставак: восень, вокрык, увогуле – але: наогул, окаць. Вокны – акно. Часам у мастацкай літаратуры: дом у вагні, тваё вакно (але: на лузе гарэў агонь). 3. У словах: вока, востры, навокал + у вытворных ад іх 4. Перад о/у ў сярэдзіне слова: ніводзін, павуцінне, Лявон, Тадэвуш • Не пішацца: у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, ода, опера • Перад прыставачным “у” і “у”, што развілося з “в”: угнаенне, участак; учора, улада Задачка 10. Растлумачыць правапіс прыстаўнога В і Г. Уставіць, дзе трэба, прапушчаныя літары. a) Чарна…ус, …аконны, шэра…окі, …уха, па…учок, …унія, на…ошта, …огнішча, …облака, …угал, …унікум, …опіум, за…очны, на…ука, …увага, …анна, …оптыка, …оперны, …оканне, Тадэ…уш, на…огул, …эта, …ойкаць, Ля…он. b) …обыск, …оптам, …ордэр, …ордэрны чэк, …офіс.
|