Скачать с сервера
1. [дт] на канцы – [д] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме: Рэмбрант 2. [стн] – [т] выпадае: посны, свіснуць. Захоўваецца ў прыметніках з суфіксам “н”, утвораных ад слоў з канцавым “ст”: кантраст – кантрастны 3. [д/т/л] у спалучэннях [здн], [рдн], [стл], [лнц] і [к/г] у спалучэннях [скн], [згн] не вымаўляюцца і на пісьме не перадаюцца: выязны, міласэрны, паслаць, сонца; бліснуць, бразнуць 4. на стыку прыстаўкі і кораня – падвоеныя: адданы, рассаднік (хваробы), расстацца Выкл.: расада – расаднік, расол – расольнік. 5. [сч], [сшч] вымаўляюцца як [шч], [шшч]: расчоска, расчапіць – расшчапіць Выкл.: рошчына, шчасце, ушчуваць, нішчымны + вытворныя ад гэтых слоў Задачка 11. Перакладзіце на беларускую мову. a) Контрастный, устный экзамен, капустный, компостный, отдалённый, несчастный, форпостный, ненавистный, милосердный, поздний, солнце, сердце, Рембрандт, застланный, выездной, проездной, постный день, постное масло. b) Балластный, совместное предприятие, междуведомственный, торговля.
|