Вход
Главная Каталог файлов 1-й курс Бел.яз Пытанні білінгвізму на Беларусі
Мини чат
Осталось 200 символов
Пытанні білінгвізму на Беларусі

Скачать с сервера
Беларуская культурная традыцыя знаходзіць сябе ў крытычны момант свайго існавання. Гэта вынік даўнейшых неспрыяльных умоў і рэалій сённяшняга дня (палітычных і культурных). Для нашай краіны пытанні білінгвізму ёсць вельмі вострымі на дадзены момант. На ўсёй постсавецкай прасторы руская мова з'яўляецца дапаможным сродкам міжнацыянальных зносінаў паміж людзьмі (да прыкладу, паміж армянінам і эстонцам, якія не ведаюць мовы адзін аднаго, але абодва ведаюць рускую). Так і павінна быць ва ўсіх краінах, што маюць сваю нацыянальную мову, бо толькі нацыянальная мова, мова тытульнай нацыі мае права займаць першае месца для кожнага грамадзяніна. Калі гэты закон парушаецца, дык такая з'ява называецца ўжо рэнегацтвам (здрадніцтвам: чытай «На Каляды к сыну» З. Бядулі). На постсавецкай прасторы Беларусь адзіная краіна, што парушыла гэты закон. Дык калі ж мы нарэшце заслужым таго, каб «людзьмі звацца»? Бо пісаў у 1924 годзе беларускі філосаф Ігнат Абдзіраловіч: «Людзі не разумеюць, што разам з беларускасцю яны губляюць частку чалавечнасці», губляюць сябе (трактат «Адвечным шляхам»). Дык быць ці не быць нам, як беларусам, і быць ці не быць Беларусі? Пытанне на дадзены момант застаецца адкрытым, а яго вырашэнне залежыць толькі ад кожнага з нас. Бо калі кожны будзе хавацца адзін за другога, дык хто тады будзе першым?
 Філон Кміта-Чарнабыльскі (аршанскі стараста, мемуарыст XVI ст.): “Даўно рэзаць пачалі ліцьвіна. І той, дзе, з прыраджэння натуры на сябе сам неабычнае… проста як аўца: гдзе іх больш бярэць воўк, там ане дальшэ за нім ідуць!” ... Ото, гасудару пане, ад такавых бед людзі топяцца. Ота з такавых нэндз давяцца! Ота з таго ў няволю даюцца!”

Пытанні і заданні да абмеркавання:
1) Што складае паняцце нацыянальнай мовы?
2) Асноўныя палажэнні Закона аб мовах Рэспублікі Беларусь. Раскрыйце іх сутнасць.
3) У якую моўную сям'ю, групу і падгрупу ўваходзіць беларуская мова? Якія асаблівасці яе вылучаюць?
4) Назавіце асноўныя этапы фармавання і развіцця беларускай мовы.
5) Літаратурная мова ВКЛ. Якія фактары ўплывалі на развіццё беларускай мовы па Люблінскай вуніі?
6) Калі і як праходзіла рэформа беларускага правапісу? Лёс беларускай мовы па гэтай рэформе.
7) Раскрыйце паняцці літаратурнай і дыялектнай мовы. Якія дыялекты складаюць асн. масіў бел. гаворак?
8) Што такое білінгвізм? Раскрыйце яго праблему для Беларусі.


Всего комментариев: 0
Добавление комментария
Имя *:
Email:
Код *:
Профиль
  
       
Среда
2012-05-23
11:37 AM
     
          
 
Логин:
Пароль:
[ Управление профилем ]
     
Статистика
Всего: 2303
Новых за месяц: 90
Новых за неделю: 12
Новых вчера: 1
Новых сегодня: 1

На связи: 10
Гостей: 10
Своих: 0


SEO sprint - максимальная раскрутка сайтов!