Вход
Главная Каталог файлов 1-й курс Бел.яз Рэформа беларускага правапісу
Мини чат
Осталось 200 символов
Рэформа беларускага правапісу

Скачать с сервера
1918 г. – першая друкаваная граматыка Браніслава Тарашкевіча (у гонар яго імя дарэформавая беларуская мова называецца тарашкевіцай).
Пач. 20-х гг. – перыяд беларусізацыі. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Каля 90 % усіх навучальных устаноў працавалі на беларускай мове.
1926 г. – акадэмічная канферэнцыя, на якой навукоўца Язэп Лёсік выступаў за поўную фанетызацыю пісьма.
1930 г. – акадэмічная камісія паказала праект правапісу.
30-я гг. – сацыяльныя функцыі беларускай мовы звужаюцца. Сталінскія рэпрэсіі. Рэпрэсавана лепшая плеяда беларускіх навукоўцаў: браты Лёсікі, Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў. Інбелкульт разагнаны. На яго аснове ствараецца Акадэмія Навук, але цяпер над праектам працуюць не такія дасведчаныя і таленавітыя людзі. Яны паказалі новы праект у 1933 г., ён і быў паспешна прыняты.
1933 г. – рэформа “Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу”. Гэта было “харакіры” для бел. мовы.
1938 г. – “Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы”.
1957 г. – выпраўленне хібаў рэформы 1933 г. (часткова зняты ідэалагічны аспект). Гэтым правапісам мы карыстаемся да цяперашняга часу (1959 г. – “Збор правілаў беларускай арфаграфіі”). У 1995 г. меркавалася яго перавыданне, але не адбылося па вядомых палітычных прычынах.
1988 г. – газета “ЛіМ” надрукавала ліст беларускіх літаратараў “Рэпрэсіраваны правапіс”. Лінгвісты маўчаць.
1990 г. – Закон аб мовах, згодна з якім за 50 год усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны перайсці на беларускую мову. Але гэты “цяжкі абавязак” нашыя цяперашнія ўлады “паабяцаліся” скасаваць (?!), што і было здзейснена 14 траўня 1995 г. (узаконены білінгвізм).

Всего комментариев: 0
Добавление комментария
Имя *:
Email:
Код *:
Профиль
  
       
Среда
2012-05-23
11:56 AM
     
          
 
Логин:
Пароль:
[ Управление профилем ]
     
Статистика
Всего: 2303
Новых за месяц: 90
Новых за неделю: 12
Новых вчера: 1
Новых сегодня: 1

На связи: 15
Гостей: 15
Своих: 0


SEO sprint - максимальная раскрутка сайтов!